Дачка Чхве Сун Сіль будзе пакінута пад вартай на чатыры тыдні ў Даніі
  2017-01-04 09:11:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дачка Чхве Сун Сіль, звязанай з умяшаннем у дзяржаўную палітыку Рэспублікі Карэя, была арыштавана 1 студзеня ў Ольбаргу ў Даніі. 2 студзеня яна прысутнічала на слуханнях мясцовага суда, які адразу пыняў рашэнне пакінуць яе пад вартай на чатыры тыдні.

Паліцыя Паўночнай Ютландыі, дзе знаходзіцца горад Ольбарг, перадала на днях справу дачкі Чхве Сун Сіль канцылярыі пракурора Даніі, якая адказвае за экстрадыцыю з Даніі людзей, звязаных з дзейнасцю за мяжой. Як паведаміў СМІ прадстаўнік канцылярыі, пракуратура Даніі запатрабавала ад ведамстваў юстыцыі РК перадаць Даніі фармальны запыт аб экстрадыцыі, пасля чаго канцылярыя прыме адпаведнае рашэнне.

Дачка Чхве Сун Сіль была затрымана дацкай паліцыяй у нядзелю ўвечары на аснове міжнароднага ордэра, выдадзенага Інтэрполам 27 снежня па запыце паўднёвакарэйскіх уладаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040