Упершыню кітайскі навуковец атрымае "Нобелеўскую прэмію па геаграфіі"
  2017-01-05 10:59:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Шведскае таварыства антрапалогіі і геаграфіі ў 2017 годзе вырашыла ўзнагародзіць медалём "Вега" акадэміка Акадэміі навук КНР, навуковага супрацоўніка Інстытута даследаванняў Цінхай-Тыбецкага нагор'я КНР Яа Таньдуна за ўклад у вывучэнне леднікоў і навакольнага асяроддзя на Цінхай-Тыбецкім нагор'е.

Медаль "Вега" заснаваны ў 1881 годзе і раз на тры гады ўручаецца выдатнаму навукоўцу свету ў галіне геаграфіі, пасля праходжання адпаведнага адбору. Узнагарода ўручаецца каралём Швецыі, яна таксама вядомая як "Нобелеўская прэмія па геаграфіі". Яа Таньдун - першы кітайскі навуковец, які атрымае гэтую прэмію і першы азіяцкі вучоны, удастоены гэтага гонару.

За апошнія 20 гадоў Яа Таньдун кіраваў навуковымі праектамі і супрацоўнічаў з навукоўцамі дзясяткаў краін, у прыватнасці ЗША, Германіі і Францыі. Ён вывучаў змяненне навакольнага асяроддзя на Цінхай-Тыбецкім нагор'е. Распрацаваная пад яго кіраўніцтвам "праграма прыродаахоўнай дзейнасці трэцяга полюса (Эвэрэст)" сабрала разам лепшых вучоных у гэтай галіне і з'яўляецца сусветна вядомай навуковай праграмай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040