Чжан Гаалі заклікаў да паляпшэння працы партыйных і дзяржаўных органаў
  2017-01-06 09:24:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжан Гаалі заклікаў да яшчэ большых намаганняў для рэфармавання і развіцця працы партыйных і дзяржаўных органаў.

Чжан Гаалі, які таксама з'яўляецца членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, зрабіў гэтую заяву на пасяджэнні ў гонар выбітных поспехаў на службе ўзорных і перадавых работнікаў партыйных і дзяржаўных органаў.

Чжан Гаалі пахваліў іх за ўклад у забеспячэнне эфектыўнай працы партыйных і дзяржаўных органаў, а таксама ў прасоўванне рэформ, развіцця і стабільнасці.

Ён заклікаў улады натхніцца духам 6-га пленума ЦК КПК 18-га склікання, які адбыўся ў канцы кастрычніка мінулага года, для забеспячэння непадкупнасці, практычнасці і высокай эфектыўнасці партыйных і дзяржаўных органаў.

Ён таксама заклікаў да прасоўвання рэформаў і інавацый, узмацнення кіравання на базе навукі, практычнай эканомнасці і барацьбы з марнатраўствам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040