Памёр былы прэзідэнт Ірана Алі Акбар Хашэмі-Рафсанджані
  2017-01-09 14:12:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як у нядзелю паведамілі іранскія СМІ, былы прэзідэнт Ірана Алі Акбар Хашэмі-Рафсанджані памёр 8 студзеня ў Тэгеране на 83-м годзе жыцця.

Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва "Фарс", у другой палове дня ў нядзелю Алі Акбар Хашэмі-Рафсанджані быў тэрмінова дастаўлены ў бальніцу з-за праблем з сэрцам, дзе ён у выніку і памёр.

Алі Акбар Хашэмі-Рафсанджані быў адным з самых уплывовых палітычных дзеячаў Ірана. У 1989-1997 гг. ён займаў пасаду прэзідэнта Ірана, а ў 2007 годзе быў абраны старшынёй Савета экспертаў краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040