Джарэд Кушнер прызначаны старшым саветнікам Белага дома
  2017-01-11 16:16:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дональд Трамп паведаміў, што прызначыць свайго зяця Джарэда Кушнера старшым саветнікам Белага дома. Па словах Трампа, гэты пост з'яўляецца "ключавой кіруючай роляй" ва ўрадзе.

Трамп назваў Джарэда Кушнера "паважаным чалавекам", які адыграў важную ролю ў распрацоўцы і ажыццяўленні стратэгіі ўдзелу ў выбарах.

Джарэд Кушнер апублікаваў заяву, назваўшы "гонарам" гэта прызначэнне.

Як паведамілі СМІ ЗША са спасылкай на каманду Трампа, сфера дзейнасці Кушнера будзе ахопліваць гандлёвыя перамовы, палітыку краіны па Блізкім Усходзе і іншыя пытанні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040