Кітай плануе да 2020 года стварыць сістэму асноўнага санітарна-медыцынскага абслугоўвання, якая ахоплівае гарадское і сельскае насельніцтва
  2017-01-11 16:18:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай імкнецца стварыць да 2020 года сістэму асноўнага санітарна-медыцынскага абслугоўвання, якая ахоплівае гарадское і сельскае насельніцтва. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай на днях Дзяржрадай КНР праграме развіцця аховы здароўя Кітая на перыяд 13-й пяцігодкі (2016-2020 гг.).

Згодна з праграмай, да 2020 года сярэдняя чаканая працягласць жыцця насельніцтва Кітая павялічыцца на адзін год у параўнанні з 2015 і перавысіць 77,3 года.

У праграме вылучана дзесяць найважнейшых задач у галіне аховы здароўя. У іх шэраг уваходзіць узмацненне работы па прафілактыцы і лячэнні сур'ёзных захворванняў, прасоўванне будаўніцтва "здаровых" гарадоў і вёсак у мэтах паляпшэння фізічнага стану народа, удасканаленне палітычных установак у галіне планавага дзетанараджэння, павышэнне ўзроўню медыцынскага абслугоўвання, развіццё і інавацыя традыцыйнай кітайскай медыцыны і г.д.

У праграме таксама падкрэсліваецца неабходнасць паляпшэння падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне аховы здароўя, удасканалення заканадаўства ў галіне аховы здароўя і планавага дзетанараджэння і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040