Кітайская літаратурная класіка не страціла значнасці пры адборы абітурыентаў
  2017-01-12 08:50:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі класічны раман "Сон у чырвоным цераме" Цаа Сюэціна стане абавязковым да чытання і аналізу для пекінскіх абітурыентаў. Пра гэта ў сераду паведамілі ў сталічным экзаменацыйным органе. Згодна з інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення экзаменаў для паступлення ў ВНУ на 2017 год, у экзаменацыйную праграму па кітайскай мове і літаратуры ўнесена некалькі кітайскіх і замежных літаратурных твораў розных эпох.

Сярод іх – "Сон у чырвоным цераме", "Звычайны свет" Лу Яа, "Пагранічны гарадок" Шэнь Цунвэня, "Чырвоны ўцёс" Ло Гуанбіна і Ян Іяня і інш.

Падчас уступных экзаменаў вялікі акцэнт будзе зроблены на праверку ведання літаратурных твораў і здольнасць аналізаваць іх культурнае значэнне, растлумачылі ў ведамстве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040