Б.Абама выступіў з развітальнай прамовай, агучыў якія стаяць перад ЗША выклікі
  2017-01-12 09:14:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, які неўзабаве пакіне свой пост, у аўторак вечарам у Чыкага выступіў з развітальнай прамовай. Паводле яго слоў, расізм застаецца "сепаратысцкай сілай" у ЗША, і перад краінай стаяць выклікі.

Б. Абама ў чарговы раз падкрэсліў, што восем гадоў таму ён прыйшоў да прэзідэнцтва з намерам здзейсніць перамены, аднак па яго словах, шлях прагрэсу няпросты. Ён адзначыў, што пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах шмат хто лічыў, што ў ЗША наступіла эпоха волі ад расавага падзелу, аднак гэта не адпавядае рэальнасці. Ён заклікаў ЗША пераадолець гэты раскол і згуртавацца.

Паводле яго слоў, пачатак 21 стагоддзя характарызуецца складанай міжнароднай сітуацыяй, эканамічнай дэпрэсіяй, абвастрэннем нераўнапраўя, зменамі структуры насельніцтва і тэрарызмам. Аднак, паводле яго слоў, гэтыя доўгатэрміновыя праблемы "ніхто не можа вырашыць хутка".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040