Выйшаў у свет зборнік «Беларусь вачыма кітайскіх дыпламатаў"
  2017-01-12 15:23:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі выйшаў зборнік «Беларусь вачыма кітайскіх дыпламатаў". Яго выданне прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення кітайска-беларускіх адносін. Прэзентацыя тома адбылася ў Пекінскім 2-м інстытуце замежных моў. У кнізе сабраны артыкулы 19 дыпламатаў, якія працавалі ў пасольстве Кітая ў Беларусі. Яна дае поўную карціну развіцця кітайска-беларускіх адносін, адлюстроўвае жыццё ў сучаснай Беларусі вачыма кітайцаў.

Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды на прэзентацыі тома адзначыў, што публікацыя зборнікаў пра двухбаковыя адносіны ўжо стала добрай традыцыяй, пачатак якой быў пакладзены ў 2012 годзе. Ён паведаміў, што пазней у студзені пабачыць свет зборнік «Кітай ва ўспамінах беларускіх паслоў».

Старшыня праўлення Кітайскага фонду даследаванні міжнародных пытанняў Лю Гучан упэўнены, што публікацыя гэтых тамоў яшчэ бліжэй пазнаёміць народы дзвюх краін, будзе садзейнічаць далейшаму развіццю кітайска-беларускіх сувязяў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040