Пасажырскі самалёт здзейсніў экстраную пасадку ў Кувейце з-за паведамлення пра бомбу
  2017-01-16 09:27:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі, што паступіла з Кувейта, у нядзелю пасажырскі самалёт, які выляцеў з Амана, здзейсніў экстраную пасадку ў міжнародным аэрапорце Кувейта пасля таго, як атрымаў паведамленне аб закладзенай на борце бомбе.

Паведамляецца, што самалёт накіроўваўся з паўднёвага аманскага горада Салала ў нямецкі Кёльн. Пасля ўзлёту камандзір паветранага судна накіраваў Кувейту просьбу аб экстранай пасадцы. Атрымаўшы дазвол, самалёт прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Кувейта.

Усе 299 чалавек, якія знаходзіліся на борце, былі эвакуяваныя. Пасля папярэдняй праверкі самалёта выбуховых прылад знойдзена не было.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040