Бразільская паліцыя падавіла беспарадкі ў адной з турмаў краіны, па меншай меры 10 чалавек забітыя
  2017-01-16 10:09:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення бразільскага тэлеканала "Глоба", паліцэйскі спецназ Бразіліі падавіў беспарадкі ў адной з турмаў штата Рыу-Грандзі-ду-Норці, якія доўжыліся больш за 14 гадзін. Упраўленне бяспекі штата пацвердзіла, што падчас беспарадкаў загінула па меньшай меры 10 чалавек.

Упраўленне бяспекі штата паведаміла, што бунт быў выкліканы сутыкненнямі паміж прыналежнымі да розных груповак заключанымі з дзвюх камер, ён не распаўсюдзіўся на ўсю турму.

У Бразіліі з новага года адбываюцца беспарадкі ў турмах, якiя вядуць да значнага ліку ахвяр і пацярпелых. Міністр юстыцыі Бразіліі Алешандрэ дэ Мараес 5 студзеня абвясціў аб пачатку рэалізацыі нацыянальнай праграмы бяспекі, нацэленай на памяншэнне выпадкаў забойстваў, барацьбу з арганізаванай злачыннасцю і паляпшэнне пенітэнцыярнай сістэмы. Канкрэтныя меры ўключаюць будаўніцтва новых турмаў, паляпшэнне існуючай пенітэнцыярнай сістэмы, паасобнае ўтрыманне злачынцаў з варагуючых груповак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040