У Мексіцы ў выніку страляніны ля начнога клуба загінулі не менш за пяць чалавек
  2017-01-17 11:06:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Інцыдэнт са стральбой адбыўся сёння раніцай ля аднаго з начных клубаў на мексіканскім курорце Плая-дэль-Кармэн, загінулі па меншай меры пяць чалавек. Пра гэта паведамілі мексіканскія СМІ.

Вядома, што мужчына адкрыў стральбу ля аднаго з начных клубаў, у выніку загінулі пяць чалавек, яшчэ 12 пацярпелі.

У клубе праходзіў штогадовы фестываль электроннай музыкі. Арганізатары ў сацсетках паведамілі, што загінулі трое ахоўнікаў, якія спрабавалі абараніць адпачываючых.

У цяперашні час афіцыйныя ўлады не абвясцілі дакладных дадзеных аб загінуўшых, таксама не вядомыя прычыны стральбы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040