МЗС КНР: у Японіі вельмі нездаровы настрой, паколькі яна ўсяляк правакуе напружанасць сітуацыі ў ПКМ
  2017-01-17 11:14:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нягледзячы на стабілізацыю і паляпшэнне сітуацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры (ПКМ) Японія ўсё яшчэ ўсяляк правакуе напружанасць у гэтым рэгіёне, што сведчыць пра подлы намер і вельмі нездаровы настрой японскага боку. Пра гэта заявіла ў панядзелак прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі.

На сустрэчы з журналістамі было зададзена пытанне: у апошні час, падчас візітаў на Філіпіны, у Аўстралію і Інданэзію, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ па ўласнай ініцыятыве ўздымаў пытанне ПКМ. Паводле паведамленняў СМІ, Сіндза Абэ таксама высунуў прапанову паставіць кіраваныя снарады на Філіпіны, аднак гэта сустрэла адмову з боку прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ. Як кітайскі бок гэта пракаментуе?

Хуа Чуньін адзначыла, што Кітай прыняў да ўвагі тое, што пасля ўступлення на цяперашнюю пасаду Р. Дутэртэ праводзіць самастойную і незалежную знешнюю палітыку, развівае адносіны дружбы і супрацоўніцтва з іншымі краінамі на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі. Кітайскі бок выказвае адабрэнне з гэтай нагоды.

Хуа Чуньін сказала, што дзякуючы сумесным намаганням Кітая і адпаведных дзяржаў АСЕАН сітуацыя ў ПКМ стабілізуецца і паляпшаецца, бакам удалося вярнуцца ў правільнае рэчышча вырашэння гэтага пытання шляхам перамоваў і кансультацый. Аднак кіраўнік Японіі ўсё ж усяляк правакуе і згушчае фарбы вакол так званай напружанасці ў рэгіёне. Такія дзеянні з'яўляюцца сведчаннем таго, што ў Японіі маюцца подлыя намеры і вельмі нездаровы настрой, падкрэсліла кітайскі дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040