Затрыманы напаўшы ў навагоднюю ноч на начны клуб у Стамбуле
  2017-01-17 15:53:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Турцыі ў панядзелак затрыманы напаўшы ў навагоднюю ноч на сталічны начны клуб Reina. Пра гэта паведамілі ў аўторак СМІ краіны.

Як паведамляецца, меркаваны злачынец арыштаваны паліцэйскімі ў доме стамбульскага раёна Эсеньюрт. Затрыманы таксама гаспадар дома, грамадзянін Кыргызстана і тры жанчыны.

Пасля медыцынскага агляду тэрарыст будзе перададзены антытэрарыстычным ведамствам для допыту.

Нагадаем, што раніцай 1 студзеня ўзброены мужчына ўварваўся ў папулярны начны клуб Reina ў Стамбуле і адкрыў агонь па сотнях людзей, што сабраліся там для святкавання Новага года, у выніку чаго 39 чалавек загінулі. Турэцкая паліцыя ўдакладніла, што стральбу адкрыў выхадзец з Узбекістана Абдулгадзір Машарыпаў.

Групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за напад. На дадзены момант паліцыяй затрыманы 35 падазраваных.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040