Кітай будзе імкнуцца да прагрэсу пры захаванні стабільнасці
  2017-01-19 16:24:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У новым годзе Кітай працягне рабіць упор на імкненні да прагрэсу пры захаванні стабільнасці. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Дзяржсавета, на якім абмяркоўваўся праект справаздачы аб рабоце ўрада, Лі Кэцян заклікаў акцэнтаваць увагу на павышэнні якасці і выгод эканамічнага развіцця і засяродзіцца на структурнай рэформе сферы прапановы.

Ён таксама заклікаў стымуляваць мадэрнізацыю рэальнага сектара эканомікі і бесперапынна павышаць дабрабыт народа.

На пасяджэнні было прынята рашэнне разаслаць праект справаздачы аб рабоце ўрада, які будзе прадстаўлены на сакавіцкай сесіі УСНП, ва ўрадавыя ведамствы і мясцовыя адміністрацыі для далейшага абмеркавання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040