Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму на закрыццё Гадоў культуры Кітая і Егіпта
  2017-01-20 09:38:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Закрыццё Гадоў культуры Кітая і Егіпта-2016 адбылося ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун на поўдні Кітая. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў тэлеграму, у якой горача павіншаваў з паспяховым завяршэннем Гадоў. Сі Цзіньпін адзначыў, што ў 2016 годзе Кітай і Егіпет святкавалі 60-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты тэрмін сумеснымі намаганнямі бесперапынна развіваліся кітайска-егіпецкія адносіны на карысць дзвюх краін і іх народаў. Яны сталі ўзорам адносін Кітая з арабскімі і афрыканскімі краінамі, а таксама ў фармаце Поўдзень-Поўдзень.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай упершыню сумесна з арабскай краінай правёў Гады культуры. Гэта з'яўляецца важным крокам, які адлюстроўвае адзінства пачуццяў народаў дзвюх краін у рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", а таксама выдатнай падзеяй у галіне абменаў старажытных сусветных цывілізацый. Кітай мае намер сумесна з Егіптам працягваць умацаванне культурных абменаў і гуманітарнае супрацоўніцтва, ствараць сацыяльную базу для развіцця ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства.

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі таксама накіраваў віншавальную тэлеграму.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040