Спецыяльная пракурорская група па расследаванні справы Пак Кын Хе завершыць працу ў тэрмін
  2017-01-20 10:54:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыяльная пракурорская група, якая адказвае за расследаванне скандалу вакол прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе, паведаміла, што ў адпаведнасці з першапачатковым планам, не пазней за пачатак лютага будзе праведзена ўсебаковае расследаванне ў дачыненні да Пак Кын Хе. На цяперашні момант на ход расследавання не акажа ўплыву факт адмовы суда выдаць ордэр на арышт намесніка кіраўніка Samsung Лі Чжэ Ена.

Афіцыйны прадстаўнік спецыяльнай пракурорскай групы выказаў шкадаванне з нагоды названай пастановы суда і адзначыў, што пракурорская група "прыме неабходныя меры", каб гэтае рашэнне не паўплывала на ход расследавання.

Лі Чжэ Ен падазраецца ў хабарніцтве, прысваенні грамадскіх сродкаў і фальсіфікацыі доказаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040