МЗС КНР заклікала Японію ўсвядоміць сур'ёзнасць пытання аб размяшчэнні ў гасцініцах сеткі APA Hotel «правай» літаратуры
  2017-01-24 15:11:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае Японію ўсвядоміць сур'ёзнасць пытання аб размяшчэнні ў гасцініцах сеткі APA Hotel літаратуры правага толку, каб пазбегнуць новых перашкод у адносінах паміж Кітаем і Японіяй. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на брыфінгу для кітайскіх і замежных журналістаў. (Кіраўнік японскіх гасцініц APA Hotel Тасіа Матоя адмовіўся прыбраць размешчаныя ў іх кнігі правага толку, адзначыўшы, што праз некалькі месяцаў людзі забудуць аб тым, што здарылася. Міністр замежных спраў Японіі Фуміа Кісіда таксама заявіў, што празмерная ўвага да аднаго перыяду ў 2000-гадовай гісторыі Японіі і Кітая, магчыма, будзе няправільнай.)

Хуа Чуньін паўтарыла, як і тыдзень раней, што гэтыя дзеянні з боку кіраўніцтва гасцініцы выклікалі рэзкае абурэнне сярод кітайскай грамадскасці. "Мы заклікаем японскі бок усвядоміць сур'ёзнасць гэтага пытання, праявіць рэальную адказнасць, не дапусціць новых перашкод у адносінах паміж Кітаем і Японіяй", – падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040