Каля 3800 чалавек арыштаваны ў Кітаі за парушэнне права інтэлектуальнай уласнасці ў 2016 годзе
  2017-01-24 15:30:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2016 годзе ў Кітаі арыштаваны 3797 чалавек за злачынствы, звязаныя з парушэннем права інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта паведаміла ў аўторак Вярхоўная народная пракуратура Кітая. За парушэнні ў гэтай сферы ініцыіраваны судовыя разборы ў адносінах да звыш 7000 чалавек, паведаміла пракуратура.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, больш за 3500 чалавек арыштаваны за злачынствы, звязаныя з незаконным выкарыстаннем таварнага знака, гэта звыш 92% усіх арыштаваных правапарушальнікаў у гэтай галіне ў 2016 годзе. Іншыя злачынствы ў гэтай сферы ў мінулым годзе ўключалі парушэнні аўтарскіх правоў і камерцыйнай тайны.

Пракурорскія органы па ўсёй краіне актывізавалі намаганні па абароне права інтэлектуальнай уласнасці шляхам узмацнення нагляду за перадачай на разгляд і ўрэгуляваннем спраў, звязаных з парушэннямі ў гэтай сферы, адміністрацыйнымі органамі і органамі грамадскай бяспекі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040