Былы гендырэктар "Сінапек" прысуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам 15 гадоў і 6 месяцаў за хабарніцтва
  2017-01-24 15:37:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы генеральны дырэктар Кітайскай нафтахімічнай карпарацыі "Сінапек" Ван Цяньпу прысуджаны да турэмнага зняволення тэрмінам 15 гадоў і 6 месяцаў за хабарніцтва і казнакрадства. Прысуд па ягонай справе абвясціў Народны суд сярэдняй прыступкі горада Наньчан. Паводле прысуду, атрыманая незаконным шляхам маёмасць Ван Цяньпу будзе канфіскавана, ён таксама павінен выплаціць штраф у памеры 3,2 млн. юаняў.

Як высветлілася, з 2003 па 2014 гг. асуджаны выкарыстаў сваё службовае становішча і дзейнічаў у інтарэсах іншых юрыдычных і фізічных асоб, за што атрымаў хабары на суму больш за 33 млн. юаняў. Апрача таго, ён незаконна прысвоіў дзяржаўную маёмасць у памеры 795 тыс. юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040