Расія, Турцыя і Іран стварылі трохбаковы механізм па спыненні агню ў Сірыі
  2017-01-25 10:09:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Астане прынята рашэнне стварыць трохбаковы механізм, які адсочвае рэжым спынення агню ў Сірыі. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Казахстана Кайрат Абдрахманаў.

Дэлегацыі Расіі, Турцыі і Ірана правялі трохбаковыя кансультацыі па сірыйскім пытанні. Пасля сустрэчы яны падпісалі сумесную заяву, у якой гаворыцца аб падтрымцы дыялогу паміж урадам Сірыі і ўзброенай апазіцыяй у Астане. Бакамі падтрымана жаданне апазіцыйных узброеных груп і ўрада Сірыі прыняць удзел у наступным раўндзе перамоў. Ён адбудзецца пад юрысдыкцыяй ААН у Жэневе 8 лютага.

Удзельнікі пацвердзілі прыхільнасць ідэі суверэннасці і цэласнасці Сірыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040