Аргкамітэт зімовых Азіяцкіх гульняў адказаў паўднёвакарэйскаму боку, што літаратура правага ўхілу будзе прыбрана з нумароў гасцініцы APA Hotel
  2017-01-26 13:27:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Алімпійскі камітэт Рэспублікі Карэя пацвердзіў, што арганізацыйны камітэт зімовых Азіяцкіх гульняў у Сапара адказаў на ліст Алімпійскага камітэта РК, паведаміўшы, што на час правядзення гульняў літаратура правага ўхілу будзе прыбрана з нумароў гасцініцы сеткі APA Hotel, прызначаных для пражывання спартсменаў.

Алімпійскі камітэт РК паведаміў, што аргкамітэт гульняў у Японіі таксама паабяцаў прыняць далейшыя меры для прадухілення паўтарэння падобных інцыдэнтаў у гасцініцах APA Hotel, каб забяспечыць зручныя ўмовы ўсім удзельнікам гульняў.

8-я зімовыя Азіяцкія гульні адбудуцца з 19 па 26 лютага ў японскіх гарадах Сапара і Абіхіра. У мэтах эканоміі вёску спартсменаў было вырашана не будаваць. Аргкамітэт выбраў дзве мясцовыя гасцініцы для прыёму спартсменаў, у тым ліку гасцініцу сеткі АРА. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040