Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета абвясціў аб адмене сустрэчы з Дональдам Трампам
  2017-01-27 15:20:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета ў чацвер на сваёй старонцы ў Twitter заявіў, што не стане браць удзел у сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая павінна была адбыцца 31 студзеня ў Вашынгтоне.

"Мексіканскі бок сёння раніцай ужо праінфармаваў Белы дом, што я не вазьму ўдзел у сустрэчы з Дональдам Трампам, прызначанай на наступны аўторак", - напісаў у сваім акаўнце Ньета.

Раней прэзідэнт ЗША ў Twitter заявіў, што лепш адмяніць сустрэчу, калі Мексіка не жадае аплачваць будаўніцтва сцяны на мяжы паміж дзвюма краінамі.

Энрыке Пенья Ньета адначасова з гэтым адзначыў, што Мексіка пацвярджае свой намер супрацоўнічаць з ЗША, спадзеючыся на дасягненне пагадненняў, якія пойдуць на карысць абедзвюм дзяржавам.

Нагадаем, што Дональд Трамп у сераду падпісаў два ўказы, накіраваныя на ўмацаванне бяспекі на мяжы і ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі, заявіўшы, што будзе выкарыстоўваць сродкі федэральнага ўрада для пачатку будаўніцтва сцяны на амерыкана-мексіканскай мяжы. Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Шон Спайсер адзначыў, што сцяна на мяжы абмяжуе наплыў наркотыкаў, злачыннасці і незаконных імігрантаў у ЗША.

Энрыке Пенья Ньета ў той жа дзень размясціў у Twitter відэа свайго выступлення, у якім асудзіў план Дональда Трампа па ўзвядзенні сцены і даў указанні кансульствам Мексікі ў ЗША абараняць законныя правы мексіканскіх мігрантаў. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040