Брытанскі ўрад у "Белай кнізе" падкрэсліў неабходнасць спакойнага і спарадкаванага выхаду з ЕС
  2017-02-03 15:50:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Брытанскі ўрад у чацвер апублікаваў "Белую кнігу" аб выхадзе краіны з ЕС, якая стала прававым дакументам, што вызначыў мэты ўрада ў працэсе выхаду з ЕС. У ёй падкрэсліваецца неабходнасць ажыццяўлення спакойнага і спарадкаванага выхаду краіны з ЕС. Гэта азначае, што Брытанія зрабіла першы крок у напрамку да афіцыйнага выхаду з ЕС.

У "Белай кнізе" пералічаныя 12 асноўных прынцыпаў праграмы ўрада па выхадзе з ЕС, большасцьз іх - дэталізацыя і дадатак мэтаў і асноўных прынцыпаў, выкладзеных 17 студзеня прэм'ер-міністрам краіны Тэрэзай Мэй у яе выступленні.

Згодна з "Белай кнігай" Вялікабрытанія выйдзе з адзінага еўрапейскага рынку і мытнага саюза ЕС, будзе імкнуцца да ўстанаўлення стратэгічнага партнёрства новага тыпу з ЕС, у тым ліку, заключыць з ім усёабдымнае гандлёвае і мытнае пагадненне, прыкладзе намаганні па дасягненні з іншымі краінамі свету новых гандлёвых пагадненняў; Вялікабрытанія створыць новую сістэму рэгулявання міграцыі з ЕС, а таксама дасць дастатковы пераходны перыяд прадпрыемствам; забяспечыць правы і інтарэсы грамадзян Вялікабрытаніі ў краінах ЕС; Вялікабрытанія выйдзе з юрыдычнай сістэмы Еўрапейскага суда, пры гэтым будзе імкнуцца да стварэння новага механізму ўрэгулявання гандлёвых спрэчак, працягне супрацоўніцтва з ЕС у галіне барацьбы са злачыннасцю і тэрарызмам.

У прадмове "Белай кнігі" Тэрэза Мэй адзначыла, што Вялікабрытанія спадзяецца на дасягненне поспехаў на перамовах па выхадзе з ЕС. Паводле яе слоў, ніжняя палата брытанскага парламента ўжо прагаласавала за праграму ўрада па выхадзе з ЕС, што адпавядае вынікам галасавання народа краіны. "Мы не толькі ўсталюем новае партнёрства з ЕС, але і створым больш магутную і больш справядлівую і глабалізаваную Вялікабрытанію".

Міністр па справах Brexit Дэвід Дэвіс у "Белай кнізе" адзначыў, што брытанскі ўрад у сакавіку гэтага года пачне рэалізацыю 50-га артыкула Лісабонскай дамовы і тым самым пакладзе афіцыйны пачатак працэсу выхаду з ЕС.

  

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040