На ўсходзе Кітая з-пад завалаў дасталі 9 чалавек
  2017-02-03 16:22:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На ўсходзе Кітая, у правінцыі Чжэцзян, дзе 2 лютага абрынуліся 4 жылыя дамы, з-пад завалаў дасталі 9 чалавек. Выжілі толькі двое з іх.

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер раніцай у паселішчы Байчжанцзі гарадской акругі Вэньчжоу. Па стане на 10 гадзін пятніцы, пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. Каб пазбегнуць паўторных абвальванняў, з бліжэйшых дамоў эвакуіраваны 58 чалавек.

На гарадскім і павятовым узроўнях створаны камісіі па расследаванні прычын таго, што адбылося, адзначаюць у муніцыпальным камітэце па справах жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва Вэньчжоу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040