МЗС КНР заклікаў ЗША спыніць заявы ў пытанні аб суверэнітэце над архіпелагам Дзяаюйдаа
  2017-02-04 14:39:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан сёння заклікаў ЗША «спыніць памылковыя заявы» ў пытанні аб суверэнітэце над архіпелагам Дзяаюйдаа.

На чарговы ведамаснай прэс-канферэнцыі абмяркоўвалася заява міністра абароны ЗША Джэймса Мэтціса падчас візіту ў Японію пра тое, што амерыканска-японская дамова аб бяспецы распаўсюджваецца на Дзяаюйдаа. Лу Кан падкрэсліў, што архіпелаг і рыфы з'яўляюцца спрадвечна кітайскай тэрыторыяй. Гэта неабвержны гістарычны факт. Дагавор ЗША і Японіі аб бяспецы ўяўляе сабой прадукт халоднай вайны і не павінен прымяняцца для парушэння тэрытарыяльнага суверэнітэту і законных правоў і інтарэсаў Кітая.

"Мы заклікаем ЗША да адказнага падыходу, заклікаем спыніць памылковыя заявы ў пытанні аб суверэнітэце над архіпелагам, а таксама пазбягаць далейшага ўскладнення сітуацыі і стварэння фактараў нестабільнасці ў рэгіёне", – сказаў на заканчэнне чыноўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040