У сувязі з іміграцыйным указам ЗША было анулявана каля 60 тыс. віз
  2017-02-04 16:00:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ЗША каля 60 тыс. віз было часова анулявана ў сувязі з іміграцыйным указам прэзідэнта Дональда Трампа. Пра гэта паведамілі ў пятніцу ў Дзярждэпартаменце краіны.

Раней у той жа дзень юрыст з Міністэрства юстыцыі ЗША на судовым пасяджэнні паведаміў, што з 27 студзеня ўлады анулявалі больш за 100 тыс. віз у Злучаныя Штаты.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на чыноўніка Дзярждэпартамента, у Міністэрстве юстыцыі, магчыма, улічылі і некаторыя пратэрмінаваныя візы або візы, не закранутыя адміністрацыйным загадам.

Нагадаем, што 27 студзеня Д. Трамп падпісаў указ, згодна з якім ЗША на 120 дзён прыпыняюць прыём усіх бежанцаў, на 90 дзён абмяжоўваюць уезд грамадзян сямі краін /Ірана, Судана, Сірыі, Лівіі, Самалі, Емена і Ірака / і на нявызначаны тэрмін забараняюць размяшчэнне на тэрыторыі краіны сірыйскіх бежанцаў. Гэты ўказ выклікаў палеміку як у саміх ЗША, так і ў многіх краінах свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040