Прадстаўнікі правых сіл Японіі атакавалі пратэстуючых супраць палітыкі сеткі атэляў APA
  2017-02-06 09:25:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мірнае шэсце з парадку ста пражываючых у Японіі кітайцаў, якія выступаюць супраць палітыкі сеткі гатэляў APA, было атакавана некалькімі дзясяткамі прадстаўнікоў правых сіл.

Шэсце было арганізавана Камітэтам дружбы паміж кітайскім і японскім народамі. Перад яго пачаткам японскія прадстаўнікі правых сіл акружылі кітайскіх дэманстрантаў, якія сабраліся ў парку, выкрыкваючы абразы праз гучнагаварыцелі, а таксама спрабуючы напасці на ўдзельнікаў шэсця. Гэтыя спробы былі спынены мясцовай паліцыяй.

Пасля гэтага тыя кітайцы выступілі ў шэсце ў кірунку да адной з гасцініц сеткі APA з лозунгамі "Свабода слова – не адмова ад сумлення", "Мір трэба шанаваць". Па шляху дэманстранты ізноў былі атакаваны прадстаўнікамі японскіх правых сіл, якія выкрыквалі абразы. Ім удалося адабраць некаторыя транспаранты і разарваць іх.

Японская паліцыя распачала меры для абароны дэманстрантаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040