Apple будзе ажыццяўляць зборку iPhone ў Індыі
  2017-02-07 10:24:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія Apple плануе ажыццяўляць аперацыі па зборцы мабільных тэлефонаў у Бангалоры.

Па паведамленні брытанскай газеты "The Financial Times", 2 лютага кампанія Apple атрымала ўхваленне ўрада індыйскага штата Карнатака, якое дазваляе вырабляць зборку тэлефонаў у гэтым штаце. У заяве, зробленай Міністэрствам інфармацыйных тэхналогій Індыі, гаворыцца, што пасля атрымання Apple апошняй ліцэнзіі, на зборачным заводзе ў Бангалоры пачнецца камплектацыя тэлефонаў. Большасць высокатэхналагічных вытворчасцяў Індыі размешчаны менавіта там.

Мясцовыя СМІ ў паведамленнях робяць здагадкі аб тым, што аперацыі будуць перададзены заводу Wistron. Wistron ажыццяўляе зборку прадукцыі Apple і ў Кітаі. Прадстаўнік Wistron Джойс Чоу сказаў, што пачатак вытворчасці смартфонаў у Бангалоры чакаецца ў першай палове 2017 года. Аднак ён адмовіўся адказваць на воросы, ці стане завод па зборцы iPhone эксклюзіўным.

Урад Індыі пастаянна прасоўвае канцэпцыю "Зроблена ў Індыі", а таксама вельмі спадзяецца пачаць камплектацыю тэлефонаў Apple ў Індыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040