Кітай запусціў сваю 38-ю акіянічную экспедыцыю
  2017-02-07 16:13:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай пачаў сваю 38-ю акіянічную экспедыцыю. У панядзелак даследчае судна з батыскафам "Цзяалун" і 150 даследчыкамі на борце адправілася ў плаванне з Ціндаа. Экспедыцыя будзе працягвацца 124 дні – да 9 чэрвеня і стане самай працяглай для першага кітайскага глыбакаводнага пілатуемага батыскафа. За чатыры месяцы кітайскія даследчыкі вывучаць паўночна-заходнюю частку Індыйскага акіяна, Паўднёва-Кітайскае мора, западзіны Яп і Марыянскую.

Галоўны вучоны экспедыцыі Хань Сіцю чакае, што з дапамогай батыскафа "Цзяалун" навукоўцы зробяць шэраг адкрыццяў у Індыйскім акіяне.

На дадзены момант для батыскафа "Цзяалун" самым глыбокім стала пагружэнне ў чэрвені 2012 года ў Марыянскую западзіну на глыбіню ў 7062 метры. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040