Апазнаны целы 18 загінуўшых у выніку пажару ў масажным салоне на ўсходзе Кітая
  2017-02-07 16:15:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведаміла адміністрацыя павета Цяньтай, да цяперашняга часу апазнаны целы ўсіх 18 загінуўшых у выніку пажару, які адбыўся 5 лютага ў масажным салоне на ўсходзе Кітая.

Пажар ва установе, які спецыялізуецца на масажы ног, успыхнуў у 17:26. У выніку інцыдэнту 18 чалавек загінулі і столькі ж пацярпелі, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане. Паліцыя высветліла асобы ўсіх ахвяр. Сярод іх 6 мужчын і 12 жанчын, у тым ліку 15 жыхароў павета Цяньтай, адзін ураджэнец правінцыі Хэнань, адзін – правінцыі Сычуань і яшчэ адзін – правінцыі Юньнань.

Вядзецца расследаванне прычын узнікнення пажару. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040