Аўстралія – вважны член "агульнага кола сяброў" КНР і ЗША
  2017-02-08 09:19:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў КНР Ван І і міністр замежных спраў Аўстраліі Джулія Бішап правялі прэс-канферэнцыю па выніках 4-га раўнда Кітайска-аўстралійскага дыпламатычнага і стратэгічнага дыялогу.

Каментуючы пытанне прадстаўніка аўстралійскіх СМІ аб магчымым узмацненні палітыкі новай адміністрацыі ЗША ў дачыненні да КНР і ўздзеянне адпаведных мер на кітайска-амерыканскія адносіны, Бішап адзначыла, што Аўстралія разглядае адносіны паміж КНР і ЗША як найбольш важныя двухбаковыя адносіны. Спрыяльнае развіццё адносін паміж Кітаем і ЗША спрыяе міру, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне, і Аўстралія спадзяецца на паглыбленае і дабратворнае ўзаемадзеянне краін.

У сваю чаргу, Ван І высока ацаніў пазітыўную пазіцыю Д.Бішап па кітайска-амерыканскіх адносінах і падкрэсліў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін раней заяўляў пра неабходнасць для КНР і ЗША накіроўваць намаганні на фарміраванне агульнага "кола сяброў". Аўстралія – важны член "агульнага кола сяброў" КНР і ЗША, якая можа адначасова быць саюзнікам ЗША і мець усебаковыя адносіны стратэгічнага партнёрства з КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040