Кітайскія спартсменкі заваявалі ў шорт-трэку на Універсіядзе-2017 залаты і сярэбраны медалі
  2017-02-08 10:23:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія спартсменкі заваявалі ў шорт-трэку на Універсіядзе-2017 залаты і сярэбраны медалі. Бліскучыя вынікі яны паказалі ў Алматы на спаборніцтвах, якія праходзілі ў Палацы спорту.

У турніры па шорт-трэку трасу 500 метраў з лепшым вынікам пераадолела Цзан Іцзе. Другое месца ў спаборніцтвах заваявала яе суайчынніца Сю Айлі. Замкнула тройку лідараў прадстаўніца Паўднёвай Карэі Кім А Лан. Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 22 спартсменкі з розных краін свету.

У агульным заліку Сусветных студэнцкіх гульняў каманда з КНР пакуль займае сёмае месца. У скарбонцы ўзнагарод кітайскіх спартсменаў тры залатыя, два сярэбраныя і два бронзавыя медалі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040