Кітай паступова адмяняе субсідыі на куплю аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі
  2017-02-08 15:44:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адпаведнасці з паведамленнем, выпушчаным Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, Міністэрствам фінансаў КНР і двума іншымі міністэрствамі, у 2017 годзе Кітай скароціць субсідыі на куплю аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі на 20% у параўнанні з 2016 годам, мясцовыя фінансавыя субсідыі не павінны перавышаць 50% ад цэнтральных.

Першапачаткова максімальная субсідыя пры куплі прыватнай асобай электрамабіля складала 120 тысяч юаняў, ў 2016 годзе – 110 тысяч юаняў, а ў бягучым годзе – 66 тысяч юаняў, да 2020 года плануецца поўная адмена субсідый. Субсідыі былі прызначаны для прыцягнення людзей да куплі на льготных умовах аўтамабіляў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі.

Ва ўмовах палітыкі субсідзіравання, развіццё кітайскай галіны транспарту на новых крыніцах энергіі адбывалася імкліва. У мінулым годзе было прададзена 507 тысяч такіх аўто, Кітай два гады запар быў сусветным лідарам па гэтым паказчыку. Як паказваюць даныя Асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасці, летась рост чыстага прыбытку 15 кітайскіх кампаній, якія вырабляюць аўтамабілі на новых крыніцах энергіі, перасягнуў 30%; сем кампаній прагназуюць рост прадукцыйнасці больш за 100%. Аналітыкі мяркуюць, што ў мінулым развіццё транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі ў Кітаі празмерна залежала ад дзяржаўных субсідый. Некаторыя прадпрыемствы ў імкненні атрымаць выгаду ад субсідый, пры адсутнасці неабходных найважнейшых тэхналогій, узяліся за вытворчасць электрамабіляў, парушылі існуючы парадак на рынку і стварылі перашкоды для здаровага развіцця прамысловасці.

Прэзідэнт кампаніі BYD Ван Чуаньфу лічыць, што адмена субсідый будзе стымуляваць інавацыйную вытворчасць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040