Пры ўездзе ў Кітай у замежнікаў будуць здымаць адбіткі пальцаў
  2017-02-09 16:47:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 2017 года замежнікі павінны будуць пры ўездзе ў Кітай здаваць біяметрычныя даныя, у тым ліку адбіткі пальцаў. Гэты крок прадпрымаецца для далейшага ўдасканалення кантролю ўезду/выезду, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства грамадскай бяспекі.

Згодна з рашэннем ведамства, здымаць адбіткі пальцаў будуць у замежных грамадзян ва ўзросце ад 14 да 70 гадоў за выключэннем асоб з дыпламатычнымі пашпартамі і грамадзян тых краінаў, дзе дзейнічаюць узаемныя прэферэнцыі. З 10 лютага такая працэдура пачне ў эксперыментальным парадку дзейнічаць у аэрапорце Шэньчжэня і некалькіх іншых пунктах пропуску, на астатніх КПП яе плануюць укараніць пазней.

Як заўважылі ў кітайскім міністэрстве, збор біяметрычных даных пры ўездзе ў замежную краіну – досыць распаўсюджаная практыка ў многіх краінах свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040