Кітай высока ацаніў віншаванне са Святам ліхтароў ад амерыканскага прэзідэнта
  2017-02-10 08:43:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай атрымаў ліст ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, адрасаваны старшыні КНР Сі Цзіньпіну, і высока ацаніў віншаванне ад Трампа з кітайскім Святам ліхтароў. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Кітай гатовы сумесна з ЗША пашыраць супрацоўніцтва і кантраляваць рознагалоссі, прытрымліваючыся прынцыпаў адмовы ад канфрантацыі і канфліктаў, узаемнай павагі і бяспройгрышнага супрацоўніцтва, каб прасоўваць здаровае і стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін, сказаў Лу Кан.

Кітай і ЗША нясуць важную адказнасць за забеспячэнне міру і стабільнасці ў свеце і садзейнічанне глабальнаму развіццю і росквіту, сказаў прадстаўнік МЗС Кітая, дадаўшы, што супрацоўніцтва – адзіны правільны выбар для дзвюх краін.

Як паведамляюць СМІ, 8 лютага Трамп адправіў ліст старшыні КНР Сі Цзіньпіну, у якім павіншаваў яго і кітайскі народ са Святам ліхтароў. У лісце прэзідэнт заявіў, што ЗША спадзяюцца на развіццё канструктыўных адносін з Кітаем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040