Спецыяльная пракурорская група РК пракаментавала адмену допыту Пак Кын Хэ
  2017-02-10 10:55:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыяльная пракурорская група, якая адказвае за расследаванне скандалу вакол прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хэ, сёння на чарговай прэс-канферэнцыі выступіла з пярэчаннямі на довады, якімі прадстаўнікі Пак Кын Хэ спрабуюць апраўдаць адмову на правядзенне следчых дзеянняў, і падкрэсліла, што структура не распаўсюджвала інфармацыю аб часе правядзення допыту палітыка.

Па паведамленнях паўднёвакарэйскіх СМІ, днём раней прадстаўнікі Пак Кын Хэ заявілі аб адмене першапачаткова запланаванага на 9 лютага допыту ў сувязі з меркаванай уцечкай інфармацыі пра час правядзення следчых дзеянняў па віне Спецыяльнай пракурорскай групы.

На думку мясцовых аналітыкаў, па-за залежнасцю ад адмены гэтага допыту правал у цэлым следчых дзеянняў з непасрэдным удзелам Пак Кын Хэ малаверагодны, паколькі і сама прэзыдэнт, і прадстаўнікі Спецыяльнай пракурорскай групы неаднаразова заяўлялі пра неабходнасць правядзення допыту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040