КНДР заявіла аб паспяховым запуску балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці
  2017-02-13 15:43:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак КНДР абвясціла аб паспяховым выпрабавальным запуску балістычнай ракеты Пукыксон-2 сярэдняй далёкасці класа "зямля-зямля". Запускам ракеты кіраваў Кім Чэн Ын. Пра гэта паведаміла ЦТАК.

Паводле паведамлення, запуск быў накіраваны на праверку надзейнасці і бяспекі пускавой сістэмы, а таксама характарыстык адпаведнага зброі. У паведамленні таксама адзначана, што, прыняўшы пад увагу бяспеку суседніх дзяржаў, запуск ажыццяўляўся пад вялікім вуглом.

У нядзелю Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў УС Рэспублікі Карэя паведаміў, што КНДР ажыццявіла запуск каля 07:55 па мясцовым часе з палігона ў правінцыі Пхёнан-Пукто. Ракета праляцела каля 500 км. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040