Кітайскія даследчыкі завяршылі заданні па выбары аптымальнай пляцоўкі для 5-й антарктычнай станцыі
  2017-02-15 09:03:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Удзельнікі 33-й антарктычнай навукова-даследчай экспедыцыі паспяхова завяршылі выкананне задання па выбары аптымальнай пляцоўкі для 5-й антарктычнай станцыі, якую Кітай мае намер пабудаваць у акваторыі мора Роса.

Падчас 29-й антарктычнай экспедыцыі КНР для будаўніцтва новай пастаянна дзеючай нацыянальнай навукова-даследчай станцыі быў абраны востраў Інэкспрэсібл у раёне Вікторыя. У далейшым удзельнікі 30-й, 31-й і 32-й антарктычных экспедыцый правялі комплекснае вывучэнне гэтага раёна і работы па планаванні новай станцыі.

У рамках 33-й экспедыцыі даследчыкі правялі параўнальны адбор з пяці патэнцыйных пляцовак пад новую станцыю. Акрамя таго, удзельнікі экспедыцыі ўпершыню выканалі колькасны разлік папуляцыі пінгвінаў на паўночнай частцы вострава, пазначылі месцы гнездавання пералётных птушак і месцы адпачынку цюленяў у гэтым раёне, а таксама правялі назіранне за ростам мясцовай флорыі, прадстаўленай пераважна лішайнікамі.

Па наяўных даных, на Інэкспрэсібле ўжо размяшчаюцца навукова-даследчыя станцыі Італіі, Рэспублікі Карэя і Германіі, за 300 км на поўдзень знаходзіцца найбуйнейшая антарктычная станцыя ЗША "Мак-Мерда". Кітай ужо мае ў гэтым рэгіёне дзве пастаянна дзеючыя станцыі "Чанчэн" і "Чжуншань" і дзве летнія станцыі "Тайшань" і "Куньлунь". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040