Будаўніцтва плывучай АЭС уключана ў план 13-й пяцігодкі
  2017-02-15 16:26:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Плывучая платформа для атамнай энергетыкі мае важнае значэнне ў здабычы акіянскіх нафтавых рэсурсаў і развіцці тэхналогій ядзернай энергетыкі надводных ваенных караблёў. Паводле слоў намесніка дырэктара Кітайскага агенцтва па атамнай энергіі Ван Іжэня, Кітай ужо ўключыў плывучую АЭС у план абароннай прамысловасці і развіцця атамнай прамысловасці 13-й пяцігодкі.

Як патлумачыў Ван Іжэнь, да 2020 года агульная магутнасць ядзерных энергамагутнасцяў у Кітаі дасягне 58 млн кВт. У сферы ядзернай прамысловасці Кітая будзе здзейснены шэраг буйных праектаў, уключаючы дэманстрацыйны праект тэхналогій касмічнай ядзернай навукі, перапрацоўкі паліва і інш., для вырашэння праблем доўгатэрміновага развіцця кітайскай ядзернай прамысловасці.

Ван Іжэнь адзначае, што ядзерная энергетыка з'яўляецца важнай часткай новых крыніц энергіі, гэта аснова для будучага ўстойлівага развіцця кітайскай энергетыкі. Аднак доля ядзернай энергетыкі ў агульным аб'ёме выпрацоўкі электраэнергіі па-ранейшаму даволі малая – каля 3%, што значна ніжэй за сярэдні сусветны паказчык у 11%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040