Перад знешнім гандлем Кітая ўсё яшчэ стаяць вялікія выклікі
  2017-02-15 16:34:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Знешні гандаль Кітая ўсё яшчэ знаходзіцца пад уплывам тэндэнцыі да зніжэння, нягледзячы на паляпшэнне ў студзені, адзначыў намеснік дырэктара дэпартамента знешняга гандлю Міністэрства камерцыі КНР Ван Дунтан. "Нявызначанасць і нестабільнасць узмацняюцца, – сказаў ён. – Цяжкасці, якія стаяць перад кітайскай знешнім гандлем, не кароткатэрміновыя".

Рост гандлёвага пратэкцыянізму, слабы замежны попыт і павелічэнне выдаткаў айчыннай вытворчасці з'яўляюцца патэнцыяльнымі фактарамі, якія перашкаджаюць далейшаму росту кітайскага экспарту, дадаў ён.

Нягледзячы на гэта, паволе яго слоў, фундаментальныя асновы знешняга гандлю краіны не змяніліся і краіна па-ранейшаму захоўвае перавагі ў гэтым плане. Знешні гандаль Кітая ў пачатку года моцна ажывіўся на фоне прыкметнага росту і экспарту, і імпарту. Экспарт вырас на 15,9% у студзені 2017 года, тады як у снежні мінулага года ён складаў 0,6%. Імпарт па выніках студзеня вырас на 25,2%, а ў снежні – на 10,8%.

Мінкамерцыі гатова ажыццяўляць палітыку заахвочвання гандлю і актывізацыі супрацоўніцтва з дзяржавамі, якія знаходзяцца ўздоўж "Пояса і шляху", у мэтах садзейнічання знешняму гандлю, адзначыў Ван Дунтан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040