Народны суд сярэдняй прыступкі горада Сямэнь правінцыі Фуцзянь прысудзіў былога сакратара камітэта КПК паўночнакітайскія правінцыі Хэбэй Чжоу Бэньшуня да турэмнага зняволення тэрмінам на 15 гадоў з канфіскацыяй асабістай маёмасці на суму 2 млн. юаняў. Чыноўнік прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.
Як было вызначана падчас судовага разбору, з 2000 па 2015 год Чжоу Бэньшунь, займаючы розныя высокія пасады, злоўжываў службовым становішчам і дзейнічаў у інтарэсах іншых асоб. Ён аказваў індывідуальным асобам дапамогу ў атрыманні нерухомасці, банкаўскіх крэдытаў і павышэнні па службовай лесвіцы, за што асабіста ці праз сваякоў атрымаў хабары на агульную суму больш за 40 млн. юаняў.
Усе грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці, атрыманыя Чжоу Бэньшунем у выглядзе хабараў, падлягаюць канфіскацыі на карысць дзяржавы.
Падсудны актыўна супрацоўнічаў са следствам, даваў дакладныя паказанні, прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым, а таксама перадаў дзяржаве незаконна атрыманыя сродкі, што суд палічыў змякчальнымі абставінамі. - Р -