Кітай заклікае Японію выхоўваць у падрастаючага пакалення правільныя гістарычныя погляды
  2017-02-16 08:59:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае Японію паважаць гістарычныя факты і выхоўваць у маладога пакалення правільныя погляды на мінулае. Пра гэта ў сераду заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

На прэс-канферэнцыі журналіст задаў пытанне аб пазіцыі КНР адносна "Кіраўніцтва па асновах навучання" для пачатковай і сярэдняй школы, у якім утрымліваецца патрабаванне ў школьных падручніках казаць аб архіпелагу Дзяаюйдаа як "спрадвечна японскай тэрыторыі". Гэн Шуан адзначыў, што кітайскі бок прытрымліваецца ў гэтым пытанні нязменнай і яснай пазіцыі: Дзяаюйдаа і прылеглыя да яго астравы з'яўляюцца спрадвечна кітайскай тэрыторыяй. "Ніякія словы і дзеянні не змогуць змяніць гэтага і пахіснуць рашучасць Кітая, які імкнецца абараніць дзяржаўны суверэнітэт і забяспечыць цэласнасць тэрыторыі", – падкрэсліў ён.

"Мы заклікаем Японію спыніць правакацыі і рэальнымі дзеяннямі даказаць шчырасць у намеры палепшыць адносіны паміж Кітаем і Японіяй", – сказаў на заканчэнне чыноўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040