Беспілотны пасажырскі лятальны апарат кітайскай вытворчасці будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў Дубаі
  2017-02-16 14:24:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 лютага Упраўленне дарог і транспарту Дубая паведаміла, што ў ліпені Дубай стане першым у свеце горадам, што выкарыстае беспілотнік для штодзённых пасажырскіх перавозак. Для эксплуатацыі ААЭ замовілі ў Кітая першы ў свеце пасажырскі беспілотнік "Іхан 184".

Беспілотны пасажырскі лятальны апарат цалкам працуе на электраэнергіі, працягласць палёту дасягае 30 хвілін (50 км). Максімальная грузападымальнасць – 117 кг. Заняўшы сваё месца, пасажыру варта толькі ўсталяваць пункт прызначэння на інтэрактыўнай панэлі. А рух апарата ў месца прызначэння дыстанцыйна кантралюе наземны цэнтр праз 4G інтэрнэт.

Па словах кіраўніка Упраўлення дарог і транспарту Дубая Матар аль-Таера, гарадская адміністрацыя зараз актыўна прасоўвае будаўніцтва "інтэлектуальнага горада", у рамках якога адным з важных напрамкаў з'яўляецца беспілотны рух. "Мы ўжо некалькі разоў праводзілі выпрабавальныя палёты над горадам, і прыкладзем усе намаганні для своечасовай рэалізацыі эксплуатацыйнага плана", – адзначыў чыноўнік. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040