«Агульныя аўтамабілі» сталі новым спосабам перамяшчэння ў Кітаі
  2017-02-16 16:03:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Разам з папулярнасцю «агульных ровараў» у буйных гарадах, у апошні час набірае абароты і сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў. Зараз у Пекіне, Шанхаі, Чэнду і іншых гарадах з'явілася нямала «агульных аўтамабіляў».

Загрузіўшы адпаведны мабільны дадатак, пасля рэгістрацыі можна пры дапамозе тэлефона знайсці машыну ў непасрэднай блізкасці, а дабраўшыся да месца прызначэння, паставіць аўто на спецыяльна адведзенае месца для паркоўкі або на любую стандартную аўтастаянку.

Па ўсёй краіне за кароткі час сабралася больш за дзясятак кампаній-канкурэнтаў, якія прадстаўляюць паслугі па сумесным выкарыстанні аўтамабіляў. Як адзначылі інсайдары, у Кітаі, нягледзячы на ўздым галіны, перспектывы развіцця бязмежныя.

Нельга не прызнаць, што сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў становіцца свайго роду тэндэнцыяй, якая паступова змяняе спосабы перамяшчэння кітайцаў. Кожны «агульны аўтамабіль» можа скараціць куплю 13 транспартных сродкаў. Эксперты адзначаюць, што пры дапамозе «агульных аўтамабіляў» можна павысіць каэфіцыент выкарыстання аўто, знізіць іх вытворчасць, у спалучэнні з заменай транспартных сродкаў, якія працуюць на бензіне, знізіць забруджванне навакольнага асяроддзя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040