Паліцыя Малазіі затрымала мужчыну па справе аб забойстве Кім Чэн Нама
  2017-02-17 10:16:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паліцыя Малазіі апублікавала заяву, згодна з якой быў затрыманы 26-гадовы грамадзянін Малазіі Мухамад Фарыд у рамках справы аб забойстве Кім Чэн Нама ў аэрапорце. У заяве гаворыцца, што затрыманы мужчына з'яўляецца блізкім сябрам другога падазраванага.

Згодна з раней апублікаванай інфармацыяй, 13 лютага грамадзянін КНДР у другім тэрмінале аэрапорта Куала-Лумпура звярнуўся па медыцынскую дапамогу, але памёр у бальніцы.

Дзве падазраваныя, якіх зафіксавалі камеры назірання, былі арыштаваны 15 і 16 лютага, у іх былі пашпарты грамадзянства В'етнама і Інданезіі. Намеснік прэм'ер-міністра Малазіі Ахмад Захід Хамідзі пацвердзіў, што грамадзянін КНДР, які памёр у міжнародным аэрапорце Куала-Лумпура, з'яўляецца старэйшым братам лідэра КНДР Кім Чэн Ына Кім Чэн Намам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040