Да 2020 года Кітай распаўсюдзіць сістэму экспрэс-дастаўкі на ўсю краіну
  2017-02-17 15:23:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў праграму развіцця сектара экспрэс-дастаўкі на перыяд 13-й пяцігодкі, якая прадугледжвае стварэнне да 2020 года агульнадзяржаўнай сістэмы кур'ерскай службы.

Як паведамілі раней у Галоўным паштовым упраўленні краіны, на 20 снежня 2016 года гадавы аб'ём кур'ерскіх аперацый у Кітаі перавысіў 30 млрд. адзінак, што дазволіла Кітаю ўтрымаць першае месца ў свеце ў гэтай сферы.

Згодна з праграмай, у бліжэйшыя гады трэба будзе распаўсюдзіць паслугі экспрэс-дастаўкі на розныя раёны краіны. У прыватнасці, для гэтага будзе пабудаваны авіяцыйны транспартны вузел для экспрэс-адпраўленняў і створаны спецыялізаваныя лагістычныя паркі.

Службы экспрэс-дастаўкі Кітая таксама будуць развіваць супрацоўніцтва з рынкамі замежных краін, адзначаецца ў праграме. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040