Найбуйнейшы ў свеце нафтавы танкер пакінуў порт Нінбо
  2017-02-17 16:10:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"TI Europe", адзін з найбуйнейшых у свеце нафтавых танкераў TI-класа, у чацвер выйшаў у мора пасля завяршэння разгрузачных работ у порце Нінбо правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая. Супертанкер агульнай грузападымальнасцю 419 тыс. тон мае 380 метраў у даўжыню і 68 метраў у шырыню. 13 лютага судна, гружанае 334 тыс. тон сырой нафты, прышвартавалася ў порце Нінбо. Гэты найбуйнейшы ў Азіі нафтавы тэрмінал быў здадзены ў эксплуатацыю ў 2012 годзе і здольны прымаць нафтаналіўныя судны грузападымальнасцю да 450 тыс. тон. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040