У кітайскіх гарадах распаўсюджваецца каршэрынг
  2017-02-20 15:42:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошні час каршэрынг (кароткатэрміновая арэнда аўтамабіля) з'явіўся ў больш чым дзесяці буйных і сярэдніх гарадах Кітая. Гэты новы від паслуг актыўна заваёўвае папулярнасць у кітайскіх спажыўцоў.

У каршэрынгу выкарыстоўваюцца пераважна электрамабілі. На думку спецыялістаў, у апошнія гады, па меры ажыццяўлення ў Кітаі стратэгіі развіцця "Інтэрнэт плюс" і ў рамках намаганняў па змякчэнні транспартнай нагрузкі ў гарадах і скарачэнні выкідаў двухвокісу вугляроду, кітайскі рынак каршэрынгу мае велізарны патэнцыял.

Многія сэрвісы каршэрынгу ўжо абвясцілі пра свае планы развіцця на бягучы і будучыя гады. Напрыклад, фірма EVCARD пры Шанхайскай карпарацыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці вывела на вуліцы розных кітайскіх гарадоў 8,5 тыс. аўтамабіляў для арэнды. Сёлета яна плануе ахапіць гэтай паслугай 50 гарадоў краіны. У аўтапарку кампаніі Gofun пры аўтамабілебудаўнічай карпарацыі "Шоўці" ў Пекіне маецца ўжо 1100 аўтамашын для каршэрынгу. Кампанія плануе вывесці ў бягучым годзе 15 тыс. аўто на вуліцы звыш 20 гарадоў краіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040