Дональд Трамп прызначыў генерал-лейтэнанта Герберта Макмастара памочнікам па нацыянальнай бяспецы
  2017-02-21 15:00:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў генерал-лейтэнанта сухапутных войскаў Герберта Макмастара сваім памочнікам па нацыянальнай бяспецы. "Гэта чалавек вялікага таленту і велізарнага вопыту, ён карыстаецца павагай ва ўзброеных сілах, і для мяне вялікі гонар працаваць з ім", – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Гэта прызначэнне Трамп зрабіў праз некалькі дзён пасля таго, як былы памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майкл Флін падаў у адстаўку з-за няпоўнай пададзенай інфармацыі аб сваёй тэлефоннай размове з паслом РФ у ЗША, падчас якой былі закрануты ўведзеныя ЗША санкцыі супраць Расіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040